ЧАЛАВЕК У БЕЛЫМ ХАЛАЦЕ

2.13.2017 | Творчая майстэрня
НАРЫС

Сямён ПАНІЗОЎЦАЎ, фота аўтара
Івану Елісеевічу Кутасаву прысьвячаецца
ГЛАВА IV
ПАРАДАКСАЛЬНЫЯ ПАРАЛЕЛІ ці СУЧАСНАЯ СУПРАЦЬЛЕГЛАСЬЦЬ
Лёс не адпускае мяне з сваіх “абдымкаў”. Ён з неймаверным пастаянствам іспытвае мяне на трываласьць. Час ад часу падкідвае мне жорсткія выпрабаваньні. Але, мабыць, так у жыцьці і трэба! Каб пазнаць яшчэ адзін тып людзей. Бо як пяецца ў песьні: «Рядом с добром уживается зло». Нездарма кажуць, што людзей мы сустракаем не проста так. Жыцьцё дае нам магчымасьць чаму-небудзь у іх навучыцца. Нават чалавек, які паступіў з табою ня вельмі добра, таксама для чагосьці ў жыцьці патрэбны. Складанасьці закаляюць характар, робяць чалавека лепей!
Дзьве тысячы чацьверты год. Дваццаць чацьвертага чэрвеня. Лета набрала разгон. Дзень заліты асьляпляльнымі промнямі нябеснага сьвяцілы. Сонца не шкадуе сваёй абагравальнай энергіі. Горад рыхтуецца да сьвяткаваньня свайго 400-годзьдзя.
Вуліца Смаленская (зараз – Ленінская). І, менавіта, на гэтай вуліцы, толькі ўжо ў пачатку яе, амаль праз пяцьдзесят год, я трапляю ў ДТЗ!…
Легкавы траспартны сродак ляцеў мне насустрач па вуліцы з шалёнаю хуткасьцю. Склаўшаяся сітуацыя варыянтаў для манеўра мне не пакідала. Пасьпеў зрабіць паралельна толькі два дзеяньні: мысьленна разьвітацца з жыцьцём і націснуць на панаж тормаза… Сутыкненьне адбылося амаль лоб у лоб! Ад удару маё аўто адкінула назад на чатыры метры! Палёта ў адваротны бок я нават і не адчуў. Усё адбылося імгненна. Калі адкрыў вочы, нават не паверыў, што знахожуся яшчэ на гэтым сьвеце. “Старуха з касою” і на гэты раз нейкім чынам прамахнулася: праскочыла міма мяне, зачапіўшы толькі сваім чорным крылом!
Левую дзьверцу майго легкавіка заклініла. Вылез праз правую дзьверцу пасажыра…
Разам з працаўнікамі ДАІ абмерылі месца здарэньня. Болю ніякага не адчуваў. Але, калі ДАІшнікі прывезьлі мяне ў нашу бальніцу, а гэта мэтраў каля сямісот ад месца здарэньня, ў памяшканьне панесьлі ўжо на руках.
Рэнтгенаўскі здымак паказаў аскольніцкія пераломы каленных чашак на дзьвюх нагах і пералом галенастопнай часткі правай. Дзьве ніжнія канечнасьці ад пятак да поясу замуравалі ў гіпс і на каталцы па калідорах да ліфту, а потым – у палату на трэцім паверсе павезлі на “адпачынак”. Зноў у хірургічнае аддзяленьне той жа роднай нашай Чэры каўскай бальніцы. Толькі памяшканьне ўжо другое. Прыбудавалі новае.
Паколькі зноў стаў нехадзячым, а таму, каб не дастаўляць непрыемнасьцяў суседзям па палаце, папрасіў уладкаваць мяне ў асобны пакой. Гэта паслуга ўжо была платная. Для “камфорту” хворага — тэлевізар няспраўны (!), халадзільнік. Безумоўна, ўсё ўваходзіць у аплату. Стол, стул – само сабою…
Каму прыходзілася лекавацца стацыянарна, ведаюць, што кіраўнік нашай краіны А. Лукашэнка “загадаў” грамадзянам Рэспублікі Беларусь хварэць ня больш дзесяці дзён! Роўна праз такі тэрмін мяне выпісваюць. Нетранспартабельнага! Замураванага! Палажэньне – толькі гарызантальна-ляжачае!
Паўстае пытаньне: якім чынам пакінуць сьцены “роднай” лякарні ў такім становішчы?! Даю параду жонцы зьвярнуцца да галоўнага ўрача раёну Чартковай Аляксандры Леанідаўны з просьбаю дапамагчы з транспартам хвілінаў на пятнаццаць-дваццаць! За паслугу гатовы заплаціць. Праз кароткі прамежак часу жонка ўбягае да мяне ў палату з поўнымі вачыма сьлёз: галоўны ўрач сказала, што машыны ўсе занятыя і дапамагчы аніяк ня можа (!)…
З жыцьцёвага вопыту ўжо ведаў, што бязвыхадных сітуацыяў не бывае: калі ёсьць уваход, абавязкова павінен быць і выхад! А з практыкі прыйшлося за своіць: калі тэба вырашыць жыцьцёва-важнае пытаньне, ня трэба ісьці да вялікікага начальніка. Лепей – рангам ніжэй. Ну і, вядомая справа, — сьвет жа не бывае бяз добрых людзей!…
Загадчыца службы “Хуткай дапамогі”, прывабная, з прыемным поглядам ды з вялікім працоўным стажам жанчына, Лілія Васільеўна Сцефаненка без усялякіх цяжкасьцяў тут жа вырашыла гэтую “невырашальную” для А. Чартковай праблему (тут ня лішнім будзе ўзгадаць, што Лілія Васільеўна таксама працавала разам з Іванам Елісеевічам). А санітарачка нашага аддзяленьня разам з кіроўцам машыны “Хуткай дапамогі” на каталцы “выгрузілі” мяне з трэцяга паверху хірургічнага аддзяленьня, уладкавалі ў карэту з чырвоным крыжам і адтранспарціравалі дадому. Яны і ўнесьлі мяне ў кватэру!
Асабліва хачу адзначыць, а гэта вельмі актуальна ў сёняшні час, што аніякіх грошай у мяне ніхто не ўзяў і не патрабаваў!
У пачатку свайго нарыса я абяцаў аніякіх каментароў не пісаць. Мяркую, у чытача ня будзе да мяне прытэнзіяў на гэты конт. А высновы з прачытанага ён паспрабуе зрабіць самастойна!
Лёс не адпускае мяне з сваіх “абдымкаў”. Ён з неймаверным пастаянствам іспытвае мяне на трываласьць. Час ад часу падкідваючы мне жорсткія выпрабаваньні!
Менск, анкалагічны дыспансер, ліпень 2016 г.

Распавесці:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*Абарона ад спаму: Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.