ПАМЯЦІ ЛАРЫСЫ ТРАФІМАЎНЫ КАРПЕНКА

2.13.2017 | Чэрыкаў
img420

Сямён ПАНІЗОЎЦАЎ, фота аўтара

 

Позна вечарам 31 студзеня на маёй старонцы ў “Аднакласніках” ў разьдзеле “События” пошла фотаграфія Ларысы Трафімаўны Карпенка, якую я… выклаў даўно. Быў і запіс Люды Кукчанкі, вучаніцы Ларысы Трафімаўны, якая жыве зараз у Расеі. Яна памянула імя сваёй настаўніцы і дабавіла “Сьветлая ёй памяць!” Я зьдзівіўся!…
Сёньня, першага лютага, я патэлефанаваў свайму сябру Валодзю Ягадкіну (ён часьцяком наведваўся да Ларысы Трафімаўны). Суразмоўца на другім канцы сувязі пацьвердзіў гэтую непрыемную навіну! Дадаўшы, што Ларысу Трафімаўну пахавалі.
Мне не прыйшлося вучыцца ў Ларысы Трафімаўны (яна выкладала ў школе матэматыку). Але ў памяці вучняў, якіх яна вучыла, засталіся цёплыя ўспаміны. І, як я зараз разумею, на доўгі час! Тая ж Люда Кукчанка шмат год запар пастаянна трымала сувязь па тэлефоне са сваёй любімай настаўніцай і дапамагала ёй ня толькі маральна, але і матэрыяльна.
Пасьля таго, як мой сябра пацьвердзіў сьмерць Ларысы Трафімаўны, я паведаміў аб гэтым Людзе. Яна мне напісала ў “Аднакласніках”, што аб гэтым здарэньні адчула і дадала: “Когда-то я мечтала, чтобы она была моей матерью…”.
Вельмі шмат вучняў, якія ведаюць Ларысу Трафімаўну, адзываюцца добрым словам у яе адрэсу ў “Аднакласніках”. Памятуюць яе, хаця даўно з’ехалі са сваёй малай радзімы і жывуць далёка ад нас!
Прыйшлося выдатнай настаўніцы перажыць і трагедыю: адзіны сын Саша (дарэчы, вельмі разумны хлапец) ўжо дарослым загінуў трагічна.
У нас з Ларысай Трафімаўнай былі дабразычлівыя адносіны. Іншым разам я заходзіў да яе ў госьці. За кубачкам кавы з шакаладнымі цукеркамі вялі мы ўспаміны аб прошлым. Узгадвалі настаўнікаў, з якімі яна працавала, і якія мяне ставілі “на путь истинный”. Пастаянна, пакуль была магчымасьць, трымалі сувязь пры дапамозе тэлефона.
З Ларысай Трафімаўнай было лёгка весьці гутарку на розныя тэмы. Бо яна мела шырокі даляглад, падтрымлівала дэмакратычныя перамены, чытала незалежную прэсу, ведала кошт свабоднаму слову. У яе адсутнічала “зашоранасьць”. Яна была прагрэсіўным чалавекам, што вельмі адрозьнівала яе ад іншых сваіх калегаў.
Вось такой засталася ў маёй памяці наша школьная настаўніца Ларыса Трафімаўна Карпенка!
Але апошнім часам жыцьцё наша ўвайшло ў “штопар”. Закруціла ў сваім выры. Стала прыпадносіць нам ня вельмі прыемныя сюрпрызы. Здавалася , што гэта ўсё часова. Аказалася…
Сьмерць людзей увогуле цяжка ўспрымаць. Сьмерць чалавека блізкага па духу – тым больш! Нават калі і няма магчымасьці сустрэцца з настаўнікам, з якім зьвязана тваё дзяцінства, школьныя гады, але ведаеш, што ён недзе побач, жыве, дыхае, — адчуваеш сувязь з мінулым. Нібыта яшчэ знаходзішся ў тым школьным асяродзьдзі. Прысутнічае пастаянная надзея, што ёсьць з кім параіцца. Адчуваеш нябачную падпорку. І са стратай такога чалавека – разам ўсё абрываецца! Страчваеш ня толькі частку свайго сэрца, але і частку самога сябе!
Сьпіце спакойна, Ларыса Трафімаўна! Зямля няхай будзе Вам пухам, і рай сьветлы! Сьветлая памяць аб Вас будзе жыць у памяці Вашых вучняў і тых, хто ведаў Вас, пакуль будзе біцца іхняе сэрца!!!
Я ведаў, што ў Ларысы Трафімаўны шмат узнагарод. У верасьні 2003 года я адмыслова зайшоў да яе з фотаапаратам і прапанаваў ёй “запечатлецца для гісторыі” сярод сваіх “трафеяў”! Вось што ў нас атрымалася.

Распавесці:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*Абарона ад спаму: Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.