ЦІ ЎДАСЦА АДРАДЗІЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ КЛІМАВІЧЫ?

2.19.2017 | Грамадства
MOVA_KLIM_fota

Сяржук АРЖАНЦАЎ

 

У гісторыі Клімаўшчыны былі часы, калі беларуская мова гучала тут паўсюль, на ёй размаўлялі дарослыя і дзеці, яе ведала мясцовае кіраўніцтва. І так адбывалася некалькі разоў, калі беларускамоўныя Клімавічы прыходзілі ў заняпад, але потым зноў адраджаліся. Што чакае чарговую хвалю нацыянальнага Адраджэння?

Цікава даведацца, што ў далёкім мінулым, яшчэ да рэвалюцыі, жыхары нашага горада амаль не размаўлялі па-руску. Насельніцтва карысталася ў асноўным беларускай і яўрэйскай мовай, гэта можна пацвердзіць дакументальна. У 1897 годзе на тэрыторыі Расійскай імперыі адбыўся першы паўнавартасны перапіс насельніцтва. Ужо ў наш час Ягор Марціновіч, журналіст газеты «Наша Ніва», вырашыў прааналізаваць матэрыялы перапісу. Вынікі атрымаліся даволі паказальныя і, можна сказаць, нечаканыя.
Перапісчыкі задавалі людзям самыя розныя пытанні, адно з іх датычыла роднай мовы. Дык вось, тыя, хто назваў беларускую, складалі ў тагачаснай Беларусі абсалютную большасць у шмат якіх месцах, напрыклад, у Полацкім і Лідскім уездах 73%, у Гомельскім — 74%.
Статыстыка вялася па губерніях, уездах, а таксама па гарадах. Апрацаваў гэтыя лічбы, «Наша Ніва» склала рэйтынг самых беларускамоўных гарадоў у 1897 годзе. І, аказваецца, сярод тагачасных гарадоў Беларусі Клімавічы былі на 4-м месцы па колькасці беларускамоўнага насельніцтва! Кожны другі клімаўчанін (48,9% жыхароў горада) назваў сваёй роднай мовай беларускую. Яшчэ 47,9% назвалі яўрэйскую мову і толькі 2,2% — рускую. Такім чынам, можна меркаваць, што ў дарэвалюцыйныя часы жыхары Клімавічаў пераважна размаўлялі па-беларуску.
Яшчэ адзін уздым беларускасці адбыўся на Клімаўшчыне у 20-я гады. Толькі параўнальна нядаўна да нас сталі вяртацца з забыцця падзеі гэтага перыяду. Тады на чале раённай улады знаходзіліся актыўныя прыхільнікі нацыянальнага адраджэння беларусаў (Аляксандр Адамовіч, Фелікс Купцэвіч і інш.). Захаваліся сведчанні, што Клімавічы лічыліся другім горадам пасля Мінска па правядзенню палітыкі беларусізацыі. Сюды прыязджалі Якуб Колас, Янка Купала і Максім Гарэцкі, у горадзе існавала аб’яднанне мясцовых пісьменнікаў. Але ў часы сталінскага тэрора клімавіцкіх дзеячоў-адраджэнцаў расстралялі, абвінаваціў іх у нацыяналізме. Беларускамоўныя Клімавічы былі вынішчаны, цікавіцца сваёй гісторыяй і культурай стала смяротна небяспечна.
Толькі калі пачалася гарбачоўская перабудова, у Беларусі аднавіліся працэсы па распаўсюджванню беларускай мовы. Адбывалася гэта і на Клімаўшчыне, але распачынаць справу адраджэння стала цяпер значна цяжэй. Насельніцтва размаўляла на рускай мове, а замест нацыянальных поглядаў панавалі савецкія. Вядома, што ў 1997 годзе раённы Савет дэпутатаў, заслухаўшы справаздачу аб стане работы аддзела адукацыі, школ і дзіцячых устаноў, адзначыў, што не ўсё робіцца ў школах па адраджэнню нацыянальных традыцый і пашырэнню беларускай мовы. Было адзначана такое сур’ёзнае ўпушчэнне, як скарачэнне ў раёне ў два разы колькасці беларускамоўных класаў. З тых часоў сітуацыя толькі пагоршылася.
У апошнія гады ўлада перыядычна робіць спробы павярнуцца тварам да роднай мовы. Нагадаем, што былы старшыня Магілеўскага аблвыканкама Пётр Руднік даручаў рэалізаваць у вобласці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне беларусізацыі. У дакуменце адзначалася, што неабходна пашыраць ўжыванне беларускай мовы ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства. Напрыклад, службовым асобам рэкамендавалася выступаць у час урачыстасцей, прысвечаных дзяржаўным і нацыянальным святам, па-беларуску. Работу па беларусізацыі праводзілі і ў Клімавіцкім раёне, у 2011 годзе райвыканкам паведамляў, што “раённы выканаўчы камітэт садзейнічае і ўсямерна заахвочвае пашырэнне ўжывання беларускай мовы”. Канешне, гэтыя змены адбываюцца марудна, але з кожным годам іх усё болей.
Трэба зразумець, што нам даецца яшчэ адзін шанец, каб вярнуцца да згубленнай беларускасці і адчуць сябе сапраўднымі беларусамі. Для гэтага створаны ўнікальныя ўмовы, сёння Беларусь з’яўляецца незалежнай суверэннай дзяржавай. Нездарма знакамітая пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч кажа: «Мы з вамі дажывем, што Лукашэнка загаворыць па-беларуску і надзене вышыванку. Пачакайце» (Радыё Свабода — 13 лютага 2017 г.).

Распавесці:
Каментары:
  1. Надежда

    Кто хоть когда-то бывал на Полесье, тот всегда удивлялся тому колоритному языку на котором разговаривают местные жители. Но стоит вам заговорить с продавцом на русском, они тут же перейдут на русский. Роднее того украинско-белоруско-польского языка для меня нет. А говорить, читать на литературном белорусском- это уже признак образованного культурного человека. Жаль что разговаривать на нем не с кем. И то что на нем не разговаривает высшее руководство страны- печальный признак. Что касается белорусско-язычных классов- это будет не популярно, потому что дома на белорусском никто не говорит.Для меня было достаточно того количество уроков белорусского, которое было в советской городской школе. Я сочувствовала своим ровесникам в сельских школах, которые тогда были вынуждены полностью учиться на белорусском. Ни русского толком не знали, ни белорусского. Конечно, было бы приятно, если бы чиновники пытались бы,для начала, разговаривать с людьми на белорусском.С ошибками, со смехом , но дело утверждения второго государственного пошло бы. Что касается переписи, то и по последней значительное большинство признало белорусский язык родным.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*Абарона ад спаму: Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.