ПАДЗЯКА

2.26.2017 | Чэрыкаў
Ponisovzev

Сямён ПАНІЗОЎЦАЎ, выдатнік народай асветы
У раённай газеце “Веснік Чэрыкаўшчыны” ў №11 за 11 лютага гэтага году ад калектыва Цэнтра творчасьці дзяцей і моладзі, ў якім я раней працаваў, было… надрукавана віншаваньне з нагоды майго юбілею.
Таксама ў гэтым нумары быў надрукаваны артыкул “Педагог – па профессии, техник – по призванию” ад імя Савета ветэранаў педагагічнай працы.
Відавочна, калі юбіляр атрымаў віншаваньне ў вызначаным друкаваным выданьні, то і падзяку лепей за ўсё выказаць у гэтым самым выданьні. Што я і імкнуўся зрабіць. Але мой стыль выкладаньня думак ня ўпісваецца ў фармат дзяржаўнай прэсы!
Вось які тэкст я прапанаваў “Весніку Чэрыкаўшчыны”.
Выказваю вялікую падзяку калектыву ЦТДіМ за віншаваньне з нагоды майго Дня народзінаў! А таксама – шчыры дзякуй Савету ветэранаў педагагічнай працы за артыкул “Педагог по профессии, техник – по призванию”, які быў надрукаваны ў газеце “Веснік Чэрыкаўшчыны”!
Як вядома, чытаць добрыя словы ў сваю адрэсу, безумоўна, кожнаму прыемна! Але мяне больш за ўсё ўразіў той факт, што дзяржаўнае выданьне раптам надрукавала на сваёй старонцы калектыўнае віншаваньне ў адрас АПАЗІЦЫЯНЕРА! Ды яшчэ і Савет ветэранаў падліў “масла ў агонь”: напісаў шмат цёплых слоў на карысьць “нягодніка”! За такія “шалости” крыху раней рэдактар магла б і “пад фанфары загрымець”.
Няўжо ў раёне наступіла палітычная адліга, і згінула эра кадаценак і жаранковых? І ці надоўга?
Паколькі рэдактар “ВЧ” не змагла паставіць у друк “моё творение”, я зьвярнуўся да паслуг незалежнага выданьня “Вольны горад”! А калектыву ЦТДіМ і Савету ветэранаў прыношу прабачэньне за маленькую “неувязку”! Але галоўнае, на мой погляд, – не пакідаць без увагі дабрыню людзей! А на старонках якой прэсы яна будзе выказана у нашых умовах, мяркую, ня так важна!

Распавесці:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*Абарона ад спаму: Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.