«ЗАЛАТАЯ ПЧОЛКА» ЗНОЎ СТАЛА ШТОГАДОВАЙ

2.26.2017 | Клімавічы
FESTIVAL_VERNYLI_foto

Сяржук АРЖАНЦАЎ

 

Важную інфармацыю, якая зацікавіць жыхароў Клімавіцкага раёна, надрукавала рэспубліканская газета “Культура”. Аглядальнік газеты Юрый Чарнякевіч паведамляе, што… згодна з Пастановай Савета Міністраў РБ фестываль “Залатая Пчолка” цяпер будзе праводзіцца кожны год.

Савет Міністраў РБ сваёй Пастановай ад 27 студзеня бягучага года ўнёс змены і дапаўненні ў сваю Пастанову ад 2 красавіка 2015 года №263 “Аб арганізацыі і правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (ці) мясцовага бюджэтаў”.
Як піша газета “Культура”, дакумент змяніў саму назву Пастановы. Цяпер яна называецца “Аб правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь асобных цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў”. Такім чынам, Пастанова прыведзеная ў адпаведнасць з нарматыўнай базай Кодэксу РБ аб культуры, прынятым парламентам краіны яшчэ летась.
Дакументам унесены змены ў пералік асобных міжнародных і рэспубліканскіх цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі Беларусі. З’явіліся новыя мерапрыемствы, быў зменены ўзровень правядзення некаторых конкурсаў. Пастановай таксама змененая перыядычнасць правядзення шэрагу мерапрыемстваў. Так, адзін раз на тры гады будуць праходзіць Міжнародны фестываль юных талентаў “Зямля пад белымі крыламі” (Мазыр), Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” і форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.
Адзін раз на два гады плануецца праводзіць Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства” (Магілёў), Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся” (аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці), Міжнародны фестываль лялечнага мастацтва “Лялькі над Нёманам” (Гродна) і Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” (Магілёўская вобласць).
Штогадовымі стануць Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” (Клімавічы), Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі “Мiнск старажытны” (Мінск) і Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве” (Магілёўская вобласць).
Нагадаем, што ў 2015 годзе Савет Міністраў змяніў перыядычнасць правядзення Міжнароднага фестываля “Залатая пчолка”. Тады паведамлялася, што фестываль будзе праходзіць адзін раз у два гады. Але цяпер самае вядомае свята Клімаўшчыны вяртаецца да свайго звыклага фармату і зноў становіцца штогадовым. Дарэчы, у гэтым годзе Клімавічы сустракаюць “Пчолку” напачатку лета — з 1 па 4 чэрвеня.

Распавесці:
Каментары:
  1. Надежда

    Хлопотное это дело. Но наш город ,только благодаря этому фестивалю, становится(я бы назвала) » культурной столицей восточного региона»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*Абарона ад спаму: Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.